Хто будзе ўдзельнічаць у рабоце грамадскай прыёмнай у Мядзеле 18 ліпеня

353

18 ліпеня ў рабоце грамадскай прыёмнай прымуць удзел старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі ГА «БСЖ», намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева, дэпутат Мядзельскага раённага савета дэпутатаў, галоўны ўрач ДУ «Рэспубліканскі дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі» Святлана Маслоўская, намеснік дырэктара ГПУ «НП  «Нарачанскі» Наталля  Васілевіч.

Размяшчаецца грамадская прыёмная па адрасе: г. Мядзел, вул. 17 верасня, д. 7, каб. 21. Прыём наведвальнікаў вядзецца: з панядзелка па суботу — з 13.00 да 19.00. Па суботах — з 10.00 да 12.00. Свае пытанні можна адрасаваць па нумары 52-2-23.