Грамадская прыёмная ў Мядзеле: хто будзе ўдзельнічаць у яе рабоце 17 ліпеня

361

17 ліпеня ў рабоце грамадскай прыёмнай прымуць удзел старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама Вячаслаў Клімовіч, дэпутат раённага савета дэпутатаў, начальнік Мядзельскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Леонік, член Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, юрыст РВУП «Мядзельская ЖКГ» Яўген Палонік.

Размяшчаецца грамадская прыёмная па адрасе: г. Мядзел, вул. 17 верасня, д. 7, каб. 21. Прыём наведвальнікаў вядзецца: з панядзелка па суботу — з 13.00 да 19.00. Па суботах — з 10.00 да 12.00. Свае пытанні можна адрасаваць па нумары 52-2-23.