Дзіцячыя пляцоўкі створым самі

153

На набыццё і ўстаноўку дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак у к. п. Нарач і
г. п. Крывічы пойдуць сёлета грошы ад правядзення раённага суботніка. Такое рашэнне прынялі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на чарговай сесіі. Дата суботніка — 2 красавіка бягучага года.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка нагадаў, што ў верасні мінулага года праводзіўся суботнік, сродкі ад якога акумуляваны на такую ж мэту — абуладкаванне дзіцячых спартыўных пляцовак. Сабралі 13 тысяч рублёў. Днямі гэтыя грошы пераведзены на рахунак жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якая ўжо рыхтуе праект па добраўпарадкаванні тэрыторыі так званага Зялёнага амфітэатра. Тут і плануецца ўстаноўка адной з дзіцячых гульнявых пляцовак. Мяркуецца, што да канца мая работы будуць выкананы.

Суботнік рэкамендуецца правесці на працоўных месцах ці арганізаваць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, аб ектаў малых архітэктурных форм. Заробленыя грошы ў добраахвотным парадку пералічыць на разліковы рахунак райвыканкама № BY89АКББ36410619002376100000 у ЦБП № 619 ААТ “ААБ “Беларусбанк” БІК АКВВВY2X, УНП 600097278, ОКПО 04064698 (з абавязковым указаннем “раённы суботнік”).

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com