Дарагія нашы матулі, жанчыны! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём маці!

245

ПАВАЖАНЫЯ, дарагія нашы матулі, жанчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды светлага і радаснага свята, напоўненага пяшчотай, любоўю, самымі цёплымі і шчырымі эмоцыямі і пачуццямі — Днём маці!
Гэты асаблівы дзень — даніна павагі адзінай, самай дарагой і любімай жанчыне на зямлі — маці. Гэта светлае свята для тых, хто адчуў вялікі цуд мацярынства, хто кожны дзень саграе пяшчотай і клопатам, хто дорыць адчуванне абароненасці, утульнасці і бязмежнай любові сваім дзецям. Па праву Дзень маці супадае з вялікім праваслаўным святам — Пакровам Прасвятой Багародзіцы, бо мама для кожнага з нас — берагіня, заступніца, апякунка.

Дарагія мамы, вы дорыце жыццё, выхоўваеце дзяцей сапраўднымі грамадзянамі, патрыётамі роднай краіны. Дзякуй вам за тое, што годна спраўляецеся са сваімі няпростымі мацярынскімі абавязкамі. Няхай вашы самаахвярнасць, самааддача, цярпенне і праца вернуцца да вас шчырай удзячнасцю і павагай вашых дзяцей і ўсяго грамадства.

Нізкі паклон вам, шаноўныя, за мудрасць, цярпенне і дабрыню. Хай кожны дзень для вас гучаць словы захаплення і любові, а вашы дзеці радуюць сваімі поспехамі, шчодра дораць вам сваю пяшчоту!

Ад усёй душы жадаем усім мамам Мядзельшчыны — зусім маладым і тым, хто ўжо гадуе ўнукаў і праўнукаў, — моцнага здароўя, любові блізкіх, цяпла хатняга ачага і вялікага жаночага шчасця!

Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

***

Милые женщины, дорогие мамы и бабушки!

Примите искренние поздравления с наступающим праздником — Днем матери! С незапамятных времен мать считалась главным, святым человеком в жизни любого ребенка, в жизни каждого из нас. Именно с неё начинается наше знакомство с миром, осознание себя и своего предназначения в этом мире. В этом слове всё — любовь и забота, тепло и надежда, вера и сила, вдохновение и уют. Материнская любовь делает нас сильней, помогает преодолевать невзгоды, справляться с трудностями, верить в себя и свой успех. Счастливы те люди, кого материнская забота и тепло поддерживают не только в детстве. Спасибо вам, дорогие мамы, за ваш труд. Любви, здоровья, благодарных, заботливых детей и внуков. Пусть в вашей семье царят мир и добро!

Ирина Супранович, ваш депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь.