Дарагія матулі, жанчыны! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём маці!

81

ПАВАЖАНЫЯ, дарагія матулі, жанчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым і радасным святам, напоўненым пяшчотай і любоўю — Днём маці!

Гэты дзень — даніна павагі адзінай, самай дарагой і любай жанчыне на зямлі — матулі. Гэта светлае свята тых, хто адчуў цуд мацярынства, хто кожны дзень саграе пяшчотай і клопатам, дорыць адчуванне абароненасці, утульнасці і бязмежнай любові сваім дзецям. Дзень маці супадае з вялікім праваслаўным святам — Пакровам Прасвятой Багародзіцы, таму што мама для кожнага з нас — берагіня, заступніца і апякунка.
Дарагія мамы, вы дорыце жыццё, выхоўваеце дзяцей сапраўднымі грама­дзянамі, патрыётамі роднай краіны. Дзякуй вам, што годна спраўляецеся са сваімі няпростымі мацярынскімі абавязкамі. Няхай вашы самаахвярнасць, самааддача, цярпенне і праца вернуцца шчырай удзячнасцю і павагай вашых дзяцей і ўсяго грамадства.
Нізкі паклон вам за мудрасць, цярпенне і дабрыню. Хай кожны дзень для вас гучаць словы захаплення і любові, а дзеці радуюць поспехамі, шчодра дораць вам пяшчоту!
Ад усёй душы жадаем усім мамам Мядзельшчыны моцнага здароўя, любові блізкіх, цяпла хатняга ачага і вялікага жаночага шчасця!

Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 

Дорогие наши мамочки!

От всей души поздравляю вас с самым трогательным
и очень важным праздником – Днем матери!

Это особенный день, который отмечается с искренним чувством теплоты и признательности. Ведь он посвящен самому родному на свете человеку – нашим мамам! В каком бы возрасте мы не находились,
мы всегда нуждаемся в материнской поддержке, напутствии, в тепле
её ласковых рук. Мама – самое прекрасное слово на земле!
В этот праздничный день, дорогие мамы, примите слова признательности, любви и уважения! Пусть в ваших сердцах царит спокойствие и доброта, а тревог и забот будет как можно меньше. От всей души желаю всем женщинам-матерям здоровья, счастья, семейного благополучия, взаимопонимания и ответного тепла от своих детей!

Ваш депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Ирина Супранович

 

 

Фото иллюстрационное, pixabay.com