Асноўная тэма адзінага дня інфармавання — народнае адзінства

88

НАПЯРЭДАДНІ адзінага дня інфармавання насельніцтва ў райвыканкаме адбылася нарада ідэалагічнага актыву. Папярэднічала ёй абласная відэаканферэнцыя, прысвечаная вынесеным на абмеркаванне пытанням.

Пачынаючы размову, намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч звярнуў увагу на важнасць работы на месцах. Па меркаванні Івана Станіслававіча, патрэбна напрамую працаваць з людзьмі. Неабходна сустракацца з імі, размаўляць на хвалюючыя тэмы, у тым ліку наконт гісторыі краіны і апошніх падзей.  Нагадваць, што галоўнае дасягненне Беларусі — яе суверэнітэт, ключавы фактар якога — адзінства народа. У гэтым якраз і заключаецца сіла і магутнасць дзяржавы.

— Нездарма да даты 17 верасня, калі ў далёкім 1939 годзе пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і наша краіна стала адзінай, — падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама, — і прымеркаваны Дзень народнага адзінства, які ўпершыню адзначаецца сёлета.

Вельці цікавым было выступленне старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, члена савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктара гістарычных навук Ігара Марзалюка.

А начальнік Дяржаўтаінспекцыі УВД Мінскага аблвыканкама Міхаіл Акуліч засяродзіў увагу прысутных на стане бяспекі на дарогах, назваў асноўныя прычыны ДТЗ.

Пачатую ім размову працягнуў старшы інспектар ДПС аддзялення ДАІ аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксей Губскі, які расказаў пра работу ДАІ па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў, асабліва сярод дзяцей, прывёў прыклады ДТЗ і іх асноўныя прычыны.

На нарадзе ідэалагічнага актыву разглядаліся таксама пытанні прафілактыкі насілля і жорсткіх адносін з дзецьмі, правядзення вакцынацыі супраць каранавіруса, арганізацыі падпіскі на IV квартал бягучага года. Шырока абмяркоўваліся і мерапрыемствы, які пройдуць на Мядзельшчыне да Дня народнага адзінства.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"