Аптымізацыя сельсаветаў

130

Аптымізацыя сельсаветаўЗГОДНА з рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў праведзена аптымізацыя шэрагу адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у большасці раёнаў сталічнай вобласці. Змяненні датычаць і нашага рэгіёну. У прыватнасці, ліквідаваны Сырмежскі і Старагабскі сельсаветы. Тэрыторыя першага з іх з размешчанымі на ёй населенымі пунктамі далучана да Занарацкага сельсавета, а другога — да Слабодскага. Ліквідаваны таксама Свірскі пассавет, а замест яго ўтвораны Свірскі сельсавет.