Адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама

196

СЁННЯ, 23 ліпеня, з раніцы адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама.

Разгледжаны вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады ў Мядзельскім раёне, работы па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб садзейнічанні занятасці” і мабільнай групы за мінулы год і студзень-чэрвень 2021 года.

З дакладамі выступілі галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Генадзь Русак і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Габрусенак, прыняты адпаведныя рашэнні.

На пасяджэнні абмеркаваны і шэраг іншых пытанняў.

 

 

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"