Адбылася семінар-вучоба ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны

144

У СЕРАДУ адбылася традыцыйная семінар-вучоба ідэалагічнага актыву нашага азёрнага краю.

Перш за ўсё перад аўдыторыяй выступіла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва райвыканкама Жанна Апановіч. Жанна Сцяпанаўна канкрэтна і падрабязна расказала пра тое, што даступнае жыллё ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца прыярытэтнай задачай у сацыяльнай палітыцы дзяржавы.  У прыватнасці, вялікія прэферэнцыі маюць шматдзетныя сем’і.

 Што датычыцца Мядзела, то зараз у горадзе узводзіцца адзін шматпавярховы дом, аднак ключы ад кватэр навасёлы атрымаюць у наступным, 2023 годзе.

Важную тэму закранула ў сваім выступленні і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава — аб ходзе рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Асноўны акцэнт Таццяна Станіславаўна зрабіла на прафілактыку няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Апошнім часам у нашай краіне адкрываюцца шырокія магчымасці для прадпрымальніцкай дзейнасці. На жаль, хаця ўмовы для гэтага больш, чым прымальныя, выяўляюцца і факты, калі людзі займаюцца ёй незаконна. Якія ж за гэта бываюць наступствы? Менавіта пра іх і распавяла намеснік начальніка інспекцыі-начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Мядзельскім раёне Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Вілейскім раёне Оксана Печкурова. У заключэнне Аксана Уладзіміраўна расказала таксама пра новыя правілы ўплаты фізічнымі асобамі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць.

Вынікі семінар-вучобы ідэалагічнага актыву падвяла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак.

Павел ЖУКАЎ.    Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"