У рамках абмеркавання праекта змяненняў у Канстытуцыі нашай краіны з калектывам Мядзельскага ўчастка электрасувязі 21 снежня сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка.
Пазнаёміў з гісторыяй пытання, расказаў пра найбольш значныя навацыі, якія мяркуецца ўнесці ў Асноўны Закон краіны, на прыкладах раскрыў неабходнасць унясення гэтых навацый.