25 верасня — раённы суботнік

134

НА падставе пункта 1 артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” сваім рашэннем № 155 ад 20 жніўня 2021 года раённы Савет дэпутатаў рэкамендуе правесці 25 верасня раённы суботнік. Заробленыя, а таксама пералічаныя добраахвотна сродкі ад яго будуць выкарыстаны на набыццё і ўстаноўку дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў годны стан тэрыторый сквераў і паркаў, спартыўных аб’ектаў.

Як паведаміў старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, сапраўды рэкамендавана сельскім выканаўчым камітэтам, дзяржаўным і іншым арганізацыям, установам, прыватным унітарным прадпрыемствам, кааператывам, гаспадарчым таварыствам і індывідуальным прадпрымальнікам, грамадзянам правесці раённы суботнік.

Хтосьці будзе ў гэты дзень працаваць на сваіх рабочых месцах, а многія змогуць заняцца добраўпарадкаваннем падведамасных тэрыторый, прывядзеннем у прывабны стан населеных пунктаў, аб ектаў малых архітэктурных збудаванняў. У рамках суботніка будзе таксама аказана шэрагам арганізацый і ўстаноў дапамога сельскагаспадарчым прадпрыемствам раёна. Тым больш, што зараз якраз праводзіцца месячнік на навядзенні парадку на зямлі і самы час далучыцца да яго і зрабіць свой пасільны ўнёсак у гэту важную справу. Кожны з нас хоча жыць у чыстым двары, утульным і прыгожым населеным пункце. А чаму б і самім не паклапаціцца пра гэта?

Дарэчы, заробленыя на раённым суботніку, а таксама сабраныя сродкі пойдуць на добрыя мэты. І найперш на абуладкаваннне аб’ектаў для дзяцей, добраўпарадкаванне месцаў адпачынку. А робіцца гэта для таго, каб хлопчыкі і дзяўчынкі з маленства маглі ўмацоўваць сваё фізічнае здароўе, культурна і змястоўна бавіць вольны час. Хочацца, каб намаганні дарослых сталі рэальным клопатам пра нашу будучыню — падрастаючае пакаленне.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Грашовыя сродкі фонду суботніка будуць акумуляваны на рахунку райвыканкама № ВY89АКВВ36410619002376100000 у ЦБП № 619 ААТ “ААБ “Беларусбанк” БІК АКВВВY2Х, УНП 600097278, ОКПО 04064698. Пры пералічэнні іх абавязкова ўказаць “раённы суботнік”.