22 мая правядзе «прамую лінію» і прыём грамадзян старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінс­кай вобласці Уладзіслаў Цыдзік

144

22 мая 2012 года ў будынку райвыканкама (плошча Леніна, 1) правядзе «прамую лінію» і прыём грамадзян старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінс­кай вобласці Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік. Пытанні можна задаць па тэлефоне 54-5-49 з 11.00 да 12.00, а таксама ў ходзе асабістага прыёму грамадзян з 12.00 да 14.00 у кабінеце № 36 (малая зала). Папярэдні запіс на прыём 21 мая 2012 года з 8.00 да 17.00 па нумары 55-3-72.

Зварот да чытачоў

старшыні Камітэта дзяржаўнага  кантролю Мінскай вобласці

Паважаныя жыхары Мядзельскага раёна!

У ходзе шчырай размовы па тэлефонах «прамой лініі» і пры сустрэчы з вамі Камі­тэт дзяржкантролю атрымлівае важную інфармацыю, якая цяпер, калі кантрольная дзейнасць праводзіцца выключна пры наяўнасці дакладных звестак аб правапарушэннях, можа стаць падставай для праверак. Падчас «прамой лініі», якая намячаецца, чакаю вашых важных сігналаў пра карупцыю і бюракратызм чыноўнікаў, пра парушэнні ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці, факты марнатраўнага выкарыстання дзяржаўнай уласнасці і грашовых сродкаў.

Для Камітэта не існуе малазначных тэм. Нам аднолькава важны як факты пра недахопы і шляхі павышэння эфектыўнасці работы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, культуры, адукацыі, так і вашы прапановы, накіраваныя на паляпшэнне ўзроўню жыцця насельніцтва і дабрабыту эканомікі рэгіёну.

Як дзяржаўнаму органу, закліканаму аба­раняць дзяржаву ад супрацьпраўных дзеянняў  у эканамічнай сферы, забяспечваць эканамічную бяспеку краіны, Камітэту дзяржкантролю будуць карысны вашы прапановы пра спосабы эканоміі бюджэтных сродкаў, матэрыяльных, сыравінных, паліўна-энергетычных рэсурсаў, пра недахопы ў рэалізацыі важнейшых дзяржаўных, галіновых і рэгіянальных праграм.

Дык вось, чакаю званкоў і сустрэч. Разлічваю, што жыхары Мядзельскага раёна праявяць сваю грамадзянскую пазіцыю і прымуць актыўны ўдзел у «прамой лініі». Спадзяюся, што прынятыя па вашых зваротах меры па навядзенні парадку ўмацуюць эканоміку раёна. Упэўнены, вы не застаняцеся раўнадушнымі да праблем свайго горада і прадпрыемства, гаспадаркі і прыватнага падворка, бо менавіта з дабрабыту кожнага і складаецца дабрабыт краіны!

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці

У. С. Цыдзік.