У Княгінінскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю раёна

632

У рамках святкавання 80-годдзя раёна ў дзяржаўнай установе адукацыі “Княгінінская сярэдняя школа” адбылося мерапрыемства, прысвечанае гэтай важнай дате. Прайшло яно напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На вечарыну з прыгожай назвай “Жыві і квітней, родны, любы край!”, арганізаваную па ініцыятыве райкама галіновага прафсаюза, сабраліся вучні і настаўнікі, былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы. Адметна, што свой 80-гадовы юбілей у гэтым годзе адзначыў былы настаўнік нашай школы — Васілій Лук’янавіч Дашкевіч.

У прызначаны час прыйшлі госці — нашы паважаныя ветэраны Соф’я Віктараўна Гіцэвіч, Алена Сцяпанаўна Смолік, да іх далучыліся настаўнікі, якія па сённяшні дзень працуюць у школе — Міраслава Лявонаўна Броўка і Мікалай Аляксандравіч Грышкевіч. Былыя настаўнікі нашай школы падзя­ліліся ўспамінамі, а таксама звярнуліся з віншавальнымі словамі і пажаданнямі да дзевяцікласнікаў, якія падчас мерапрыемства атрымалі білеты членаў ГА «БРСМ», і да васьмікласнікаў, якім быў уручаны падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — кніга «Я — грама­дзянін Рэспублікі Беларусь».

У адрас нашых гасцей прагучала шмат цёплых віншаванняў, пажаданняў здароўя і доўгіх год жыцця.

У Княгінінскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю раёна

Мерапрыемства, паводле водгукаў многіх прысутных, удалося і было вельмі душэўным.

Н. Пуня. Педагог-арганізатар, старшыня прафсаюзнага камітэта
ДУА “Княгінінская сярэдняя школа”.