Меню

Наши гребцы завоевали медали на первенстве области по марафонским дистанциям

Наши гребцы завоевали медали на первенстве области по марафонским дистанциям

З 29 па 30 кастрычніка ў Барысаве прайшло першынство вобласці на марафонскіх дыстанцыях па веславанні на байдарках і каноэ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел выхаванцы СДЮШАР Мядзельскага раёна.

Анастасія Дзягцярова заняла першае месца на дыстанцыі 20 кіламетраў сярод дзяўчат 2008–2009 гадоў нараджэння. На такой жа дыстанцыі сярод юнакоў 2010–2011 гадоў нараджэння Ягор Раткевіч фінішаваў другім. Абодва цяпер вучацца ў абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Маргарыта Балтрукевіч перамагла на дыстанцыі 18 кіламетраў сярод дзяўчат 2010–2011 гадоў нараджэння. Яна працягвае навучанне ў філіяле Плешчаніцкага дзяржаўнага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву ў Барысаве, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59