Юные артисты из Нарочи стали лауреатами конкурса Зорны старт»
У Мінску 25 кастрычніка праходзіў Адкрыты конкурс сучаснага мастацтва «Зорны старт». Art Studia Narach удзельнічала ў конкурсе ў вакальнай намінацыі «Эстрадны вакал».
– Дзесяць прадстаўленых нумароў атрымалі ўзнагароды лаўрэатаў конкурсу – гэта годны вынік, – расказала кіраўнік студыі Ірына Вінаградава. – Феерычнае выступленне Аліны Козыравай з песняй The Best атрымала прызнанне гледачоў і журы і ўзнагароду лаўрэата І ступені. Многія атрымалі званне лаўрэатаў ІІ ступені. Гэта дзяўчаты старэйшай групы – Марта Бялевіч з песняй «Дзяўчынка-медычка», Лера Крыштафовіч («Музыка маёй душы»), Марк Бепершч з песняй «Лясны алень», Ксюша Федзевіч («Палавінка»), а таксама Аліна Козырава («Бульба Дэнс») і Насця Драгун («Мільёны сэрцаў») з сярэдняй групы. З новым нумарам пакарыла гледачоў сваім абаяннем Ніколь Чаркасава з песняй «Твары дабро» – у выніку стала лаўрэатам ІІІ ступені. У конкурсе ўдзельнічалі дзяўчаты, для якіх гэта быў дэбют на сцэне, першае выступленне і першыя апладысменты: Даша Лукша («Маленькія зоркі») і Іларыя Васілец (яна з Мінска, займаецца ў нашай студыі) з песняй «Маленькі караблік» – лаўрэаты ІІІ ступені. Прыемная атмасфера і сяброўская абстаноўка на конкурсе стварылі для нашых дзяцей сапраўднае свята творчасці. Вялікі дзякуй аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за дапамогу ў арганізацыі рэпетыцый і падрыхтоўкі да конкурсу. Мы стараліся годна прадставіць Мядзельскі раён, і вельмі прыемна было чуць за кулісамі, калі мы выходзілі на сцэну: «О, гэта з Нарачы! У іх класныя нумары, іх прыемна слухаць!»






Фота Art Studia Narach
Рекомендуем