Меню

Возвратился из армии солдат

Днямі быў дэмабілізаваны з Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь жыхар Мядзела Аляксей Клімовіч.

Юнак быў прызваны ваенным камісарыятам раёна 31 кастрычніка мінулага года на службу ва ўнутраныя войскі тэрмінам на год. Да гэтага закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Часць, дзе давялося несці службу Аляксею, займалася аховай Беларускай АЭС. Адсюль і задачы, якія выконвалі салдаты.

Па словах юнака, армейскае жыццё асаблівае. Там кожная хвіліна распісана – ад пад’ёму да адбою. Значная ўвага ўдзяляецца баявой падрыхтоўцы, фізічнай загартоўцы. У вольны час можна кнігу пачытаць, спортам заняцца. Па выхадных – фільм паглядзець і нават наведаць музей, выставу, пабываць на розных іншых мерапрыемствах.

Юнак сцвярджае , што год, праведзены ў войску, праляцеў непрыкметна. І аб гэтым часе ён ніколькі не шкадуе. Наадварот, лічыць, што армія – важны этап у жыцці сапраўднага мужчыны, праз які трэба абавязкова прайсці. Яна дысцыплінуе, прывучае да парадку, адказнасці. А гэтыя якасці безумоўна спатрэбяцца і ў цывільным жыцці.

Марыя Лубнеўская

Фота Аляксандра Высоцкага

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59