Меню

В Мяделе состоялось заседание призывной комиссии

В Мяделе состоялось заседание призывной комиссии

У панядзелак у ваенным камісарыяце раёна прайшло пасяджэнне прызыўной камісіі.

Узначальваў яе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бразоўскі, а ў складзе камісіі былі ваенны камісар раёна Віталій Якушаў, намеснік начальніка РАУС Яўгеній Якімец, намеснік галоўнага ўрача Мядзельскай ЦРБ Аліна Вансовіч і ўрач, якая кіруе працай спецыялістаў, Ірына Валюк.

Адзін за адным заходзілі юнакі, прадстаўляліся. Іх распытвалі, дзе вучыліся і працуюць, які стан здароўя, ці ёсць пытанні да медыкаў. Цікавіліся таксама ўзроўнем фізічнай падрыхтоўкі і настроем адносна службы ў войску. Пасля гэтага члены камісіі выносілі рашэнні.

– У гэты прызыў будзе адпраўлена на воінскую службу каля пяцідзесяці чалавек, – адзначыў Віталій Якушаў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59