Меню

Земляки участвовали в марафоне по скандинавской ходьбе

Земляки участвовали в марафоне по скандинавской ходьбе

У аўторак у Мядзеле адбыўся раённы этап IV Рэспубліканскага марафону па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця», арганізаваны тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Да правядзення мерапрыемства далучыліся таксама раённыя арганізацыі: Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і прадстаўнікі БРСМ.

Па выніках спаборніцтва дыплом першай ступені і падарунак атрымаў Валянцін Бабровіч. Другое месца заняў Казімір Іватовіч – самы старэйшы ўдзельнік марафону. Трэцяй стала Соф’я Бабровіч.

Акрамя таго, дыпломамі і падарункамі адзначылі найстарэйшую ўдзельніцу сярод жанчын – Лію Купрэвіч і Ірыну Мазура.

Раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа арганізавала на фінішы чаяванне з пачастункамі.

Падрабязна чытайце ў адным з нумароў «Нарачанскай зары»

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59