Представители Мядельского района участвовали в областном молодежном форуме

Прадстаўнікі Мядзельшчыны паўдзельнічалі ў абласным спартыўна-культурным мерапрыемстве для маладых спецыялістаў «Час выбраў нас!». Тры дні яно працягвалася ў Маладзечне.
Праграма была насычанай. Першы дзень пачаўся з мітынга-рэквіема і ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу воінаў-вызваліцеляў Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а потым адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму. На працягу трох дзён маладыя спецыялісты ўдзельнічалі ў 11 тэматычных секцыях, спартыўных спаборніцтвах, квэстах, майстар-класах і канцэртах. Адмысловая ўвага надавалася знаёмству, абмену досведам і ініцыятывам. Завяршылася ўсё акцыяй па добраўпарадкаванні горада і ўрачыстай цырымоніяй закрыцця.
– У мерапрыемстве ўдзельнічалі 16 маладых спецыялістаў Мядзельскага раёна – прадстаўлялі яны разнастайныя ўстановы і прадпрыемствы, – паведаміла галоўны бухгалтар райкама БРСМ Таццяна Несцяронак. – У выніку наша каманда заняла трэцяе месца ў спартыўнай эстафеце.





Рекомендуем




