Меню

По девяти видам спорта. Областная спартакиада проходит в Мяделе

По девяти видам спорта. Областная спартакиада проходит в Мяделе

Упершыню ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры праходзіць абласная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў арганізацый ветэранаў фізкультуры і спорту.

Прысвечана яна 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У спаборніцтвах удзельнічаюць каля 100 чалавек з 20 раёнаў Мінскай вобласці. Гэта жанчыны ўзростам ад 55 гадоў, мужчыны – ад 60.

Спартсмены спаборнічаюць у 9-ці відах праграмы: гарадкі, футбольны пенальці, плаванне, настольны тэніс, шашкі, шахматы, стральба з лазернай вінтоўкі, дартс, кідкі ў баскетбольнае кольца.

– Пакуль усё ідзе выдатна, усе задаволеныя прыёмам, усе прыехалі паспаборнічаць, зарадзіцца пазітывам, — падзялілася ўражаннямі старшыня Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў фізкультуры і спорту Алена Белавусава. – Мы вельмі ўдзячныя арганізатарам – упраўленню па адукацыі, спорце і турызму Мядзельскага райвыканкама і ўсім жыхарам Мядзела. Нас тут прымаюць душэўна. Мы да вас яшчэ прыедзем – чакайце!


– Чым Мядзел адрозніваецца ад іншых гарадоў, дзе праводзілі спартакіяду?

– Лічу, што Мядзел, наогул, унікальнае месца. Мы ішлі ўчора – убачылі лебедзя грацыёзнага, шмат зеляніны, чысціню і чыста беларускую гасціннасць.

Удзельнічае ў спартакіядзе і каманда Мядзельшчыны.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59