Меню

Ученики из Будслава побывали с экскурсией в столице

Ученики из Будслава побывали с экскурсией в столице

Вучні 8–10-х класаў Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі пабывалі з экскурсіяй у сталіцы. І там натрапілі на ўзгадку пра сваю зямлячку, імя якой носіць установа. Але аб усім па парадку.

Адразу школьнікі наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

– Вучні змаглі пазнаёміцца з гісторыяй Беларускай (Заходняй) ваеннай акругі, подзвігамі воінаў Заходняга фронту і ўсенароднай барацьбой на акупіраванай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – паведаміла класны кіраўнік 8-га класа Таццяна Матошка. – Паслухалі аповед пра вызваленне БССР. Пабывалі ў кабінеце камандуючага Беларускай ваеннай акругай, пазнаёміліся з развіццём Узброеных Сіл у наш час. Школьнікі мелі магчымасць не толькі праслухаць інфармацыю, але і ўзяць у рукі некаторыя экспанаты, задаць пытанні, зрабіць фотаздымкі. Перш чым вярнуцца дадому, мы не маглі не наведаць выставу «Мая Беларусь» у Міжнародным выставачным цэнтры. А цэнтр жа знаходзіцца якраз на вуліцы нашай зямлячкі Паўліны Мядзёлкі! Чаго толькі няма на выставе: прадстаўлена і тэхніка, і медыцына, і культурная спадчына, і ахова навакольнага асяроддзя. Можна і паглядзець, і паслухаць, і дакрануцца, і пакаштаваць! Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць – па-іншаму тут і не скажаш.

Аляксандр ВЫСОЦКІ

Фота Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59