Меню

Як святкавалі раней Каляды

Як святкавалі раней Каляды

Эмілія ДЗЯДЗЁЛА, аг. Княгінін:

– Божае Нараджэнне для мяне вялікае свята. Я родам з Ашмянскага раёна, дзе здаўна вера была ў пашане. Да свята прыбіралі ў хаце, гатавалі посныя стравы. Абавязкова прыносілі на стол сена. У знак таго, што Дзіцятка Езус нарадзіўся ў яслях, у стаенцы побач з жывёлай. Сена накрывалі белым абрусам. Ставілі стравы. Садзіліся дружна за стол. Хрысціліся, маліліся, дзяліліся аплаткай, елі куццю. Пасля збіраліся ў касцёл на Пастэрку. А назаўтра сена са стала аддавалі жывёле.

Я засталася верная тым даўнім традыцыям: сена, белы абрус, аплаткі, посныя стравы. Звычайна гатую на вадзе кашу з круп. Вару чырвоны кісель з журавін і белы – аўсяны. У маім дзяцінстве яго рабілі з аўса, які вырошчвалі. Насенне запарвалі, настойвалі, перацэджвалі, а пасля з атрыманай масы варылі кісель. Праўда, не ўсе яго любілі. Раблю таксама абаранкі з перацёртым макам і салодкай вадой… Цяпер колькасць страў у мяне на стале ў залежнасці ад таго, адна адзначаю свята ці з кімсьці з дзяцей. Але аплатка заўсёды прысутнічае.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59