Меню

В Мяделе пятиклассников посвятили в гимназисты

У гімназіі Мядзела сёння адбылася адметная падзея. Тут прайшло пасвячэнне ў гімназісты самых юных вучняў – пяцікласнікаў. Сёлета іх ва ўстанове 23.

Вучні разгадвалі шарады, дэманстравалі музычныя і артыстычныя таленты, пісалі, якім хочуць бачыць свой клас, адказвалі на пытанні на веданне ўстановы.

Былі і словы ў наказ ад дырэктара гімназіі Ірыны Азаркі.

Завяршылася пасвячэнне клятвай, якую пяцікласнікі ўрачыста прамовілі ў прысутнасці педагогаў і бацькоў ды выкананнем гімна гімназіі. Дзецям уручылі гімназічныя бэйджы.

А што яны думаюць пра гімназію?

@miadel_gazeta

Пяцікласнікі гімназіі Мядзела расказваюць пра сваю ўстанову

♬ оригинальный звук — Нарачанская зара — Нарачанская зара
Падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59