Шашечный турнир в Мяделе собрал 22 игрока
У Мядзеле прайшоў шашачны турнір. Удзельнічалі ў ім 22 аматары гэтай гульні не толькі з нашага раёна, а і з Мінска, Глыбокага, Пастаў, Варапаева, Шаркаўшчыны. Сабраліся аматары гэтай гульні ў памяшканні «Сінгл Кафэ».
Турнір аказаўся прадстаўнічым: гулялі 10 кандыдатаў у майстры спорту. Разам спаборнічалі мужчыны і жанчыны.
Перамог Вячаслаў Гурэцкі з Мінска. Другое месца – у Максіма Цыганкова з Глыбокага. А на трэцяе месца прэтэндавалі адразу шэсць удзельнікаў. Яны набралі аднолькавую колькасць ачкоў – па 10. Па дадатковых паказчыках бронзавы медаль – у Мар’яна Пякарскага з Мінска.
Столькі ж ачкоў набраў і мядзельчанін Леанід Козел, але ў яго – сёмае месца. І гэта найлепшы вынік з нашых землякоў.
Калі вылучыць жанчын асобна, то сярод іх найлепей выступіла Леанарда Пашкевіч з Мядзела.