Меню

В области подвели итоги купального сезона и наградили мядельчанина

В области подвели итоги купального сезона и наградили мядельчанина

У Мінскай абласной арганізацыі таварыства выратавання на водах на нарадзе падвялі вынікі купальнага сезона 2025 года. За гэты перыяд ад утаплення на Міншчыне загінулі 32 чалавекі (за аналагічны перыяд 2024 года – 55), што сведчыць пра зніжэнне на 40%. Гэта – найлепшы паказчык па ўсёй рэспубліцы.

Гібелі дзяцей не дапушчана, у той час як летась загінула 5 дзяцей. Работнікі таварыства за сезон уратавалі 14 грамадзян, з іх 5 дзяцей. Сёлетні купальны сезон выдаўся лепшым у гэтым аспекце не толькі дзякуючы надвор’ю, але і зладжанай працы выратавальнікаў і ўзмоцненай прафілактычнай дзейнасці актывістаў, паведамілі з Мінскай абласной арганізацыі таварыства выратавання на водах.

У завяршэнне нарады адбылося ўзнагароджанне. Сярод узнагароджаных – старшы матарыст-рулявы Мядзельскай выратавальнай станцыі Іван Сідаровіч. Яго адзначылі падзякай Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства выратавання на водах».

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59