Спасатели ликвидировали пожар на зерносушилке в Мядельском районе

Раніцай 29 верасня дзяжурны персанал збожжасушылкі ў вёсцы Лотва паведаміў у райддзел па надзвычайных сітуацыях пра ўзгаранне комплексу. Прыбыўшыя на месца падраздзяленні заўважылі задымленне з шахты.
Дзякуючы ўзгодненым і аператыўным дзеянням выратавальнікаў і персаналу ўдалося зберагчы ад пажару 10 тон проса. Пацярпелых няма.
На месцы здарэння працавала 2 адзінкі тэхнікі. Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Крысціна Несцерава.
МНС нагадвае: у выпадку пажару тэлефануйце 101 ці 112.
Рекомендуем





