Нарочанские школьники узнали, как охраняют природу

У Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Завіталі сюды дзесяцікласнікі Нарацкай СШ №2. Падлеткам паказалі спецтэхніку, расказалі пра задачы інспекцыі і далі магчымасць пазнаёміцца з працоўнымі буднямі службы.

– Сёння мы паказваем вучням нашу ўстанову: чым займаемся, якая тэхніка стаіць на ўзбраенні для барацьбы з браканьерствам. Расказваем, што наша інспекцыя ажыццяўляе кантроль за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства, кантралюем як юрыдычных, так і фізічных асоб, – расказаў начальнік Мядзельскай міжраённай інспекцыі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ралкоў.
Ён падкрэсліў, што інспекцыя адказвае за Мядзельскі і Вілейскі раёны, размяшчаецца ў сучасным будынку, пабудаваным у 2021 годзе.
Школьнікам прадэманстравалі спецыялізаваную тэхніку, у тым ліку квадрокоптары і транспарт для рэйдаў, паказалі браканьерскія прылады, якія канфіскавалі ў гора-рыбакоў. А яшчэ прыгадалі гісторыю інспекцыі, патлумачылі, як праводзяцца праверкі на азёрах і ў лясах. Дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне – за правільныя адказы атрымлівалі прызы.














Рекомендуем





