Под знаком мужества: Как школьники из Занарочи осваивают азы милицейской службы
Радзіма пачынаецца з любові. Гэта любоў да свайго дома, да родных і блізкіх. Гэта – павага да сяброў і людзей старэйшага пакалення, да мясцін і зямлі, на якой нарадзіўся і жывеш, да сваёй краіны, імя якой Беларусь.
Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення – адна з ключавых задач сучаснай сістэмы адукацыі. Важна фарміраваць у дзяцей павагу да гістарычнага мінулага і сучаснасці, гонар за працоўныя і баявыя подзвігі землякоў, гатоўнасць у любы момант абараняць інтарэсы Бацькаўшчыны. Калі чалавек любіць Айчыну, ён будзе яе берагчы. Выхаваць годнага грамадзяніна – вельмі складанае пытанне. Як адзін з крокаў для яго вырашэння стала стварэнне ў Занарацкай сярэдняй школе ваенна-патрыятычнага клуба міліцэйскай накіраванасці «Баявы» імя Мікалая Іванавіча Падшываленкі.
СТВАРЭННЕ КЛУБА
Ідэя ўзнікла ў дырэктара школы Вольгі Лосік. Вялікі ўклад у адкрыццё аклубаб’яднання ўнёс тагачасны намеснік начальніка РАУС Руслан Скварцоў. Адбіраючы кандыдатаў, звярталі ўвагу на ўдзел у грамадскім жыцці, дысцыплінаванасць, спартыўныя дасягненні, імкненне да самаўдасканалення. Таму і дэвіз выбралі адпаведны – «Баявы: місія выканальная».
Ствараючы клуб, мы былі ўпэўнены, што зможам зрабіць жыццё дзяцей больш цікавым і змястоўным, умацаваць здароўе хлопчыкаў і дзяўчынак, прывіць неабходныя станоўчыя навыкі, навучыць самастойна прымаць правільныя рашэнні. Але галоўнае – на асабістым прыкладзе паказваць, як можна любіць Радзіму, ганарыцца яе дасягненнямі.
У вырашэнні гэтых задач нам вельмі дапамагаюць даўнія сябры ўстановы. Гэта – старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза афіцэраў» Міхаіл Чаркасаў, старшыня раённай арганізацыі БСВВА Анатоль Сідарэнка, ветэраны аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, педагогі-ветэраны. Наладзілі ўзаемадзеянне з турыстычна-спартыўным клубам «Леший», кіраўніком якога з’яўляецца выпускнік нашай школы Сяргей Каральчук. Вялікае значэнне для фарміравання маральных якасцей маюць сустрэчы са святаром Спаса-Праэабражэнскай царквы Анатоліем Міцько.
У плане клуба прадугледжаны заняткі па страявой і фізічнай падрыхтоўцы. Практычна ўсе навучэнцы ўмеюць страляць з пнеўматычнай вінтоўкі.
ЯКІМ ВЫДАЎСЯ ПЕРШЫ ГОД
Першы год дзейнасці «Баявога» быў насычаны. Члены клуба ўдзельнічалі ва ўсіх агульнашкольных спартыўных і тэматычных мерапрыемствах. Сярод іх – агляд строю і песні, школьны і раённы этапы гульняў «Зарніца» і «Зарнічка», раённае ваенна-патрыятычнае мерапрыемства «Шлях мужнасці», дзе каманда школы заняла першае месца. Захапляльна праходзяць спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, конкурс «Жалезны рыцар», агляд індывідуальнай страявой падрыхтоўкі.
На базе нашай установы ў чарговы раз у маі 2025 года цікава прайшоў традыцыйны турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці байцоў атрада спецыяльнага прызначэння «Баявы». Вучні мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы не толькі з аднагодкамі з іншых устаноў, але і з дарослымі – прадстаўнікамі РАУС.
Сумесна з мядзельскімі праваахоўнікамі выхаванцы змаглі пабываць на Кургане Славы, дзе праходзіў Уурок Ммужнасці, на рэспубліканскім этапе «Зарніцы», паўдзельнічаць у Дні адчыненых дзвярэй ва УУС Мінскага аблвыканкама, наведаць клуб юнага патрыёта ў Заслаўі.
Наперадзе яшчэ шмат карысных спраў, рэалізацыя новых праектаў і ініцыятыў.

Аляксандр ЖЫХАР
Фота Занарацкай СШ і Аляксандра ВЫСОЦКАГА
Рекомендуем