Меню

Кого вносят в базу не занятых в экономике?

Кого вносят в базу не занятых в экономике?

З сацыяльным утрыманствам у нашай краіне змагаюцца з 2015 года. З таго часу жыццё не раз карэктавала крытэрыі вызначэння так званых «дармаедаў». Каго ўносяць у адпаведную базу цяпер? Спыталі ў начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі ШАСТАКОВІЧ.

-База даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, карэктуецца штомесяц, – расказала Наталля Аляксандраўна. – Каб не трапіць у яе, індывідуальныя прадпрымальнікі павінны плаціць падаходны або адзіны падатак – а не толькі зарэгістравацца ў якасці ІП. Выключэнне – прадпрымальнікі, вызваленыя ад падаткаў. Занятымі у эканоміцы лічацца таксама ўласнікі прыватных падворкаў і фермерскіх гаспадарак, грамадзяне, якія вырабляюць прадукцыю раслінаводства (за выключэннем прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады) пры падачы дакументаў, што пацвярджаюць рэалізацыю прадукцыі. Аднак пры ўмове, што фактычна большую частку часу праводзяць у Беларусі. Той з іх, хто бывае за мяжой больш за 30 дзён у квартал, у базу трапіць. Выключэнне – грамадзяне, якія працуюць па працоўных дагаворах або вучацца ў краінах ЕАЭС – Расіі, Арменіі, Кыргызстане, Казахстане. А таксама тыя, хто лечыцца за мяжой ці знаходзіцца там у камандзіроўцы. Жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў, траіх і больш непаўналетніх дзяцей, а таксама дзяцей-інвалідаў, лічацца занятымі ў эканоміцы пры ўмове, што жывуць у Беларусі. Зноў жа, калі выязджаюць за мяжу не больш як на 30 дзён у квартал. Выключэнне – лячэнне або аздараўленне дзіцяці за мяжой. Не трапляюць у базу і грамадзяне, якія здаюць у арэнду кватэры, нежылыя памяшканні ці месцы для паркоўкі і плацяць фіксаваны падатак.

Чалавек трапіў у базу не занятых у эканоміцы. Чым яму гэта пагражае?

— Давядзецца па поўным тарыфе плаціць за газ, ацяпленне і гарачую ваду. Акрамя таго, гэты чалавек не можа разлічваць на дзяржаўную падтрымку, яму не дадуць ільготны крэдыт, субсідыю на рамонт, будаўніцтва ці набыццё жылля.

Як праверыць, ці не трапіў у базу не занятых у эканоміцы?

— Праз Адзіны партал электронных паслуг. Для гэтага трэба спачатку звярнуцца ў службу «Адно акно» райвыканкама, каб атрымаць логін і пароль.

Калі ў некага засталіся пытанні, можна атрымаць адказ, патэлефанаваўшы сакратару пастаяннай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па нумары +375 (01797) 24-9-89.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Эмацыянальнае слова «дармаед» – спадчына савецкага часу. Сёння працаздольных асоб, якія не працуюць і не плацяць падаткі, але спаўна карыстацца ўсімі дабротамі, афіцыйна называюць «не занятымі ў эканоміцы краіны».

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59