Адкрыўся віртуальны музей, прысвечаны паэту і празаіку Аляксандру Быкаву. Пройдзе і вечарына памяці
На сайце Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка адкрыўся віртуальны музей, прысвечаны паэту і празаіку Аляксандру Быкаву з Мядзела. Тут можна пазнаёміцца з аповедам пра жыццё, творчасць і захапленні творцы, бібліяграфіяй твораў Аляксандра Быкава і артыкулаў пра яго, а таксама са спасылкамі на звязаныя з паэтам відэа.
Знайсці віртуальны музей можна па спасылцы.
А 5 лістапада ў бібліятэцы адбудзецца вечарына памяці Аляксандра Быкава «У паэтаў ёсць вечнае неба і бясконцая споведзь душы…». Пачатак – а 15-й гадзіне. Уваход свабодны.

Рекомендуем