Меню

Как Нина Гунько из Мацков приручила «китайского змея»

Как Нина Гунько из Мацков приручила «китайского змея»

Выраслі ў Ніны ГУНЬКО агуркі. Вялікія-правялікія!

Як усё пачыналася? У красавіку Ніна Іванаўна пасадзіла купленае дачкой насенне ў шкляначкі. Спачатку раслінкі былі ў хаце, потым перанесла ў парнік. Даглядала, палівала. Замаразкамі – дадаткова накрывала, для гэтага добра прыдаліся пластыкавыя каробкі ад тартоў. І выраслі агуркі, быццам тая рэпка ў казцы, вялікія-правялікія.

– Маёй заслугі тут няма, – кажа Ніна Іванаўна. – Гэта сорт такі – «кітайскі змей». Агуркі растуць смачныя і вялікія. Той, што на здымку, нават не самы большы. Адзін дык ажно 600 грамаў заважыў – доўгі быў, тоўсты, белаваты. З’елі ўжо яго, не падумалі сфатаграфаваць.

Такія агуркі, вядома, у слоіках не закансервуеш. А вось свежыя на салату парэзаць – якраз тое, што трэба. Сваёй сям’і даспадобы і радню Ніна Іванаўна пачаставала.

Агуркі ў яе растуць не толькі ў парніку, але і ў адкрытым грунце. Сцёблы ўпэўнена паўзуць уверх па адмысловых шпагацінах.

– На дварэ зяць убіў калкі, зрабіў перакладзіны, – расказвае жанчына. – Да іх шпагат прымацаваны – асобны для кожнай расліны. А ў парніку яго да столі прывязалі.

Вырошчвае Ніна Іванаўна розныя сарты і гібрыды агуркоў.

– Таму што калі сорт адзін, ён можа і не ўрадзіць, – тлумачыць. – Застанешся тады без сваіх агуркоў. А ў куплёных які смак? Сарты лепш выбіраць самаапыляльныя, каб без пчол ураджай давалі. І пучковыя гібрыды таксама ўсім рэкамендую: агуркі растуць па некалькі, быццам вінаград. Прыгожа!

Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота Пятра АМІРАВА

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59