Благотворительную акцию проводит Красный Крест. Как поучаствовать?

Школьныя прылады, канцтавары, абутак, адзенне і іншыя рэчы для дзяцей з сем’яў, якія маюць у гэтым патрэбу, прымае раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Дабрачынная акцыя «Збяром дзяцей у школу» стартавала 18 ліпеня.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч расказала:
– Першымі адгукнуліся нашы валанцёры Марыя Ардынец, Жанна Крупская, Ірына Мазура і адказны сакратар раённага савета ветэранаў Святлана Мінчук.Запрашаем далучыцца ўсіх, хто хоча падтрымаць дзяцей з сем’яў, што знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Можна прынесці неабходнае для школьнікаў у офіс раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Ён месціцца па адрасе: г. Мядзел, завулак Набярэжны, 6 – гэта ў будынку, дзе перш была гасцініца. А можна зрабіць ахвяранне на рахунак арганізацыі. Каб даведацца падрабязнасці, тэлефануйце нам па нумары +375 (1797) 25-9-26. Давайце зробім, каб кожнае дзіця пайшло ў школу з радасцю і пачало навучальны год з усмешкай.
Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота з сайта Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа
Рекомендуем








