Меню

В Мяделе в четверг был пожар в доме

В Мяделе в четверг был пожар в доме

26 снежня ў 11 гадзін 13 хвілін выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што з-пад даху аднаго з дамоў па вуліцы Юбілейнай у Мядзеле ідзе дым.

У выніку пажару пашкоджана сцяна на плошчы 4 квадратныя метры. Прычына пажару высвятляецца.

Версія прычыны ўзнікнення пажару, што разглядаецца, – парушэнне правіл устройства, мантажу і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі), паведаміла старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

І нагадала асноўныя правілы, якіх неабходна прытрымлівацца, каб засцерагчы сям’ю як ад пажараў, так і ад удараў электрычным токам.

Калі пры ўключэнні ў разетку ці выключэнні бытавой тэхнікі бачыце іскры, альбо пры ўключэнні ў сетку прыбораў разеткі награваюцца – гэта прыкмета слабых кантактаў. Лепшы спосаб прадухіліць пажар – замяніць разетку. Памятайце, што засцерагальнікі абараняюць ад кароткіх замыканняў, а не ад загаранняў па прычыне дрэнных кантактаў. Танныя разеткі і падаўжальнікі з рынку шматразова павялічваюць рызыку пажару. Не эканомце на бяспецы і купляйце толькі сертыфікаваную электрафурнітуру. Падаўжальнікі прызначаны для кароткачасовага падключэння бытавой тэхнікі. Нельга пракладваць кабель ад іх пад дыванамі, мэбляй, праз дзвярныя парогі. Не карыстайцеся падаўжальнікамі, ізаляцыя ў якога пераціснута, патрэскалася. Адразу пасля прымянення падаўжальнік трэба выключыць з разеткі.

Не трэба забываць і аб тым, што калі пры ўключэнні электрапрыбора асвятленне становіцца крышку цямнейшым, гэта яўная прыкмета таго, што электрасетка перагружана альбо дрэнна зацягнуты кантакты, А гэта – прадвеснік пажару. У такім выпадку трэба тэрмінова выклікаць электрыка. Частае перагаранне засцерагальнікаў можа сведчыць аб перагрузцы сетак. Асвятляльныя лямпы награваюцца да вельмі высокай тэмпературы, таму які-небудзь кантакт іх з гаручымі матэрыяламі недапушчальны.

Лічба: Толькі за 11 месяцаў бягучага года па прычыне няспраўнасці электраправодкі, няправільнай эксплуатацыі электраабсталявання на Мядзельшчыне адбылося 10 пажараў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59