Меню

В Мяделе соревновались в дартсе

В Мяделе соревновались в дартсе

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адбыўся штогадовы турнір па дартсе сярод наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту Мядзельскага ТЦСАН.

— Саарганізатарамі спаборніцтва выступілі раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» і Мядзельскі ФАЦ, якія падрыхтавалі падарункі для ўдзельнікаў. А трэнер цэнтра не толькі растлумачыў правілы гульні, але і ўважліва сачыў за ўсім працэсам, – паведаміла загадчыца названага аддзялення Дзіяна Блізнюк. – У выніку перамагла Раіса Драгун. Другое месца заняла Таццяна Губіч, трэцяе – Ларыса Чыркевіч. Усе ўдзельнікі турніру атрымалі дыпломы за актыўны ўдзел і памятныя падарункі.

Фота ТЦСАН

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59