Порядок наводим толокой (много фото)

На сёння аб’яўлены раённы суботнік. Шмат што па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку зроблена і ў папярэднія дні.
Працуюць талакой у аграгарадку Нарач. Мужчыны абкошваюць тэрыторыю ля помнікаў па вуліцы Пастаўскай, а жанчыны наводзяць парадак на плошчы.




Паглядзіце, як стараюцца работнікі і вучні Свірскай школы.






Не адзін дзень папрацаваў талакой калектыў Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча. Прыклалі рукі і ў садзе, і ў агародзе. І на тэрыторыі, што прылягае да фермы «Старына».



Сярод добрых спраў у Крывічах – навядзенне парадку на брацкай магіле, што па вуліцы Піянерскай.

Ды і па ўсім гарадскім пасёлку вядзецца вялікая восеньская ўборка.







Актыўна ўключыліся ў добраўпарадкаванне і арганізацыі Княгінінскага сельсавета. Многія працавалі на працягу ўсяго тыдня.





Фота забяспечаны сельвыканкамамі, установамі і арганізацыямі
Рекомендуем





