Тысячников поздравили в ОАО «Сватки»

Сёння ў таварыства «Сваткі» з працоўнымі перамогамі віншавалі чатырох працаўнікоў.
На палетку – траіх. Рубеж у тысячу тон намалоту пераадолелі камбайнеры Сяргей Звяруга і Іван Сурвіла (апошні працуе ў таварыстве «Занарачанскі» і зараз дапамагае ўбіраць збажыну тут). А вадзіцель Аляксандр Касцевіч перавёз больш за тысячу тон збожжа.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Марозаў падзякаваў усім працаўнікам таварыства і ад сябе асабіста і ад раённага выканаўчага камітэта павіншаваў герояў урачыстасці са знамянальнай падзеяй.
– Хацелася б пажадаць вам ніколі не спыняцца на дасягнутым, з кожным годам браць усё вышэйшыя планкі. А яшчэ жадаю вам моцнага здароўя, каб яно ніколі вас не падводзіла, і асабліва спрыяльных умоў надвор’я.
А яшчэ аднаго камбайнера-тысячніка – Пятра Скурко – віншавалі на мехмайстэрні.

Усім чатыром аб’яўлена Падзяка старшыні райвыканкама (да яе ёсць і грашовая прэмія). Прымалі яны і зоркі тысячніка. І на палетку, і на мехмайстэрні гучалі песні ад нашых артыстаў.















Рекомендуем



