Меню

Что делать, если нашел подбитое животное

Что делать, если нашел подбитое животное

Ці можна забраць сабе знойдзеную на дарозе падбітую жывёліну?

Аляксандр, аг. Баяры

– Нельга, – адказвае намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Васіль Паўлаў. – Пункт 81-ы Правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі забараняе самавольна здабываць знойдзеных у паляўнічых угоддзях і на іншых тэрыторыях (у тым ліку на дарогах) параненых, траўмаваных, хворых ці загінуўшых дзікіх жывёл. Нельга таксама разбіраць або перамяшчаць іх тушы ці часткі туш, выкарыстоўваць мяса, скуру, рогі і г. д. За такія дзеянні прадугледжаны сур’ёзны штраф, а ў некаторых выпадках нават крымінальная адказнасць – напрыклад, калі падабралі або разабралі капытную жывёліну. Па рашэнні суда могуць забраць і транспартны сродак, на якім перавозілі дзічыну. Такія строгія санкцыі ўведзены найперш для таго, каб пакараць браканьераў, якія пры затрыманні кажуць, быццам не забівалі жывёліну, а знайшлі тушу.

Што рабіць, калі ўбачыў параненую, траўмаваную, хворую ці загінуўшую дзікую жывёліну – паляўнічую або занесеную ў Чырвоную кнігу? Па магчымасці паведаміць карыстальніку паляўнічых угоддзяў. Або ў аператыўна-дзяжурную службу міліцыі – адтуль паведамленне абавязаны перадаць службовай асобе карыстальніка паляўнічых угоддзяў або мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Наталля ЛІСІЦКАЯ

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59