В Мядельской ЦРБ снова заработал буфет
У Мядзельскай ЦРБ пасля перапынку запрацаваў буфет. І асартымент у ім стаў большы.
– Найперш, у нас з’явіліся прамтавары, — расказвае буфетчык «Облкаапгандлю» Кацярына Пятніца. – Таксама пашырыўся асартымент харчовай прадукцыі: намазкі ўсякія, салаты з’явіліся, выпечкі таксама больш стала. Устанавілі кавамашыну: пакуль яна ў працэсе запуску – хутка запрацуе.
– І як пакупнікі аднесліся да адкрыцця?
– Людзі вельмі задаволеныя, што, нарэшце, буфет адкрыўся. Прыходзяць, асабліва шмат перад абедам. І радуюцца, што асартымент шырокі, што не толькі можна нейкую піцу або ваду купіць, а ёсць і сыркі, і сокі, і розныя напоі, і пячэнне.