Меню

Тысячникам – паровые швабры, двухтысячникам – аэрогрили. В сельхозфилиале “Минскоблагросервиса” снова награждали передовиков

Тысячникам – паровые швабры, двухтысячникам – аэрогрили. В сельхозфилиале “Минскоблагросервиса” снова награждали передовиков

Сёння перадавікоў жніва ў сельгасфіліяле “Мінскаблаграсэрвісу” віншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко і дырэктар сельгасфіліяла Андрэй Давыдзенка.

— Радасна, што вашы рады шырацца, ёсць  не толькі тысячнікі, але і двухтысячнікі, – зазначыла Антаніна Крыўко. – Сёлета ўборачная кампанія вельмі складаная. Аднак дзякуючы працавітасці і зладжанай рабоце вы паказваеце высокія вынікі. Хочацца падзякаваць за вашу нялёгкую самаадданую працу, пажадаць вам дабрабыту, моцнага здароўя і добрага надвор’я. Ну і новых вышынь – каб з’явіліся і трохтысячнікі.

Антаніна Пятроўна ўручыла ўзнагароды, да якіх прыкладаліся грашовыя прэміі.

— Рад найперш за камбайнераў, – сказаў Андрэй Давыдзенка. – Вы вялікія малайцы, што, нягледзячы на ўсе моманты спаборніцтва, ідзяце поплеч, разам. Віншую і вадзіцеляў – вы таксама малайцы. І не забывайце, што наперадзе – тры тысячы тон. Здароўя ўсім, міру і ўтульнасці вашым хатам.

Андрэй Аляксандравіч уручыў перадавікам дыпломы галаўнога прадпрыемства. Былі і падарункі: тысячнікам – паравыя электрашвабры, а двухтысячнікам – аэрагрылі.

ВІНШАВАННІ ПРЫМАЛІ:

  • з намалотам 1000 тонАляксей Камінецкі, Сяргей Баранскі, Аляксандр Кур’яновіч, Валерый Святоха, Аляксей Фірага, Юрый Клімовіч;
  • з перавозкай 1000 тон збожжа і насення рапсу — Вадзім Сіроткін;
  • з перавозкай 2000 тон збожжа і насення рапсу — Генадзій Бандаронак, Віталій Бандаронак, Аляксандр Зенько, Генадзій Кубацкі, Мікалай Аўсяны.

Наталля ЛІСІЦКАЯ
Фота і відэа аўтара

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59