Меню

Легендарную “Паўлінку” паказалі на сцэне амфітэатра ў Мядзеле

Легендарную “Паўлінку” паказалі на сцэне амфітэатра ў Мядзеле

У другі дзень святкавання Дня нараджэння нашага горада на сцэне амфітэатра адбыўся паказ спектакля “Паўлінка”.

– Спектакль з багатай творчай спадчыны Янкі Купалы быў пастаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам, які носіць імя вядомага беларускага песняра, у 1943 годзе, у час вайны, у Томску, дзе тэатр быў у эвакуацыі, – паведаміла перад пачаткам спектакля яго вядучая – наша зямлячка, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Праходзяць дзесяцігоддзі, мяняюцца пакаленні акцёраў, а спектакль жыве. Таму што гэта – Купала, а Купала – гэта вечна.
Марыя Георгіеўна пазнаёміла гледачоў з кіраўніком аркестра, з дзеючымі асобамі і выканаўцамі іх роляў у спектаклі. Напрыклад, ролю Паўлінкі выканала Анастасія Варанкова, вясковага настаўніка Якіма Сарокі – Ілья Крук, бацькоў Паўлінкі: Сцяпана Крыніцкага – Аляксандр Пашкевіч, яго жонкі Альжбеты – Таццяна Гулевіч, іх суседзяў Пустарэвічаў – Анастасія Агейкіна і Аляксандр Гусеў, а ганарлівага пана Адольфа Быкоўскага – Сяргей Бірульчык.

Мяркую, ніхто з прысутных не пашкадаваў аб тым, што наведаў мядзельскі амфітэатр. Бо атрымаў вялікае задавальненне і ўвогуле ад спектакля, і ад гульні акцёраў, якія выкладаліся на ўсе сто, і сваім майстэрствам даставілі шмат прыемных хвілін жыхарам і гасцям Мядзела. А яшчэ гэта і незабыўная сустрэча з легендарнай, непаўторнай, таленавітай Марыяй Захарэвіч, прыгожы, мілагучны голас якой ведае ўся Беларусь.

Марыя Лубнеўская

Фота і відэа Марыі Лубнеўскай і Аляксандра Высоцкага

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59