Спустя 84 года — надежда на возвращение: разыскивают родственников красноармейца

У ваенны камісарыят Мядзельскага раёна прыйшоў ліст ад старшыні Каардынацыйнага савета пошукавых атрадаў Мурманскай вобласці Канстанціна ДАБРАВОЛЬСКАГА:
«Пошукавікамі Мурманскай вобласці пры правядзенні работ па пошуку загінуўшых абаронцаў Савецкага Запаляр’я былі знойдзены астанкі загінуўшага чырвонаармейца. Пры вывучэнні знойдзеных пры ім дакументаў удалося ўстанавіць асобу. Гэта аказаўся чырвонаармеец Уладзіслаў Вікенцьевіч Лапо, 1919 г. н., ураджэнец БССР, Вілейскай вобласці, Свірскага раёна, с/с Шэмітаўскага, в. Міценяты, які прапаў без вестак у 1941 годзе.
Просім аказаць дапамогу ў пошуку сваякоў чырвонаармейца».
Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра вёску Міціненты. Паводле рэсурса «Памяць народа» служыў Уладзіслаў Лапо ў 35-м гвардзейскім стралковым палку 10-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Прыведзена копія паведамлення сястры пра тое, што чырвонаармеец прапаў без вестак 15 жніўня 1941 года.

У дакументах прозвішча пішацца па-руску па-рознаму: «Лаппо», «Лапо», «Лапа».
Калі хто ведае пра Уладзіслава Вікенцьевіча Лапо ці яго сваякоў, нашчадкаў, звяртайцеся ў ваенны камісарыят раёна па нумары: +375 (1797) 40-6-55.
Такую запіску знайшлі пры астанках салдата. Удалося расшыфраваць яе тэкст.


Фота з рэсурса «Памяць народа» і Каардынацыйнага савета пошукавых атрадаў Мурманскай вобласці
Рекомендуем


