Меню

За шматгранную літаратурную дзейнасць: пісьменніку з вёскі Даўжані ўручылі грамату

За шматгранную літаратурную дзейнасць: пісьменніку з вёскі Даўжані ўручылі грамату
Фото: Аркадзя ЖУРАЎЛЁВА

«Я люблю Мядзельшчыну, з якой лёсам знітаваны ўжо амаль паўвека…» – прызнаецца член Саюза пісьменнікаў Беларусі, жыхар вескі Даўжані Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ. У сувязі з 20-годдзем грамадскага аб’яднання намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Рагнед МАЛАХОЎСКІ ўручыў пісьменніку ў Даўжанях грамату за шматгранную плённую літаратурную дзейнасць.

Аркадзь Жураўлёў творча адданы Міншчыне і ўжо роднаму блакітнаму краю. Пісьменнік шчыра захапляецца і ганарыцца гісторыяй Мядзельшчыны, яе працавітымі людзьмі. Творы Аркадзя Трафімавіча заўсёды прыязна сустракаюць чытачы розных узростаў.

Юным чытачам асабліва падабаюцца яго казкі, якія не толькі лёгка чытаюцца, але і ўспрымаюцца на слых. Уявіце сабе, што ўсе 80 – агучаны!

Творца з’ўляецца аўтарам пяці ўласных кніг: прозы «Я жадаю вам дабра…», гумарыстычных «Апалонік для дырэктара» і «Цалуйце цешчу», зборніка выбранай прозы «Жывіца» і казак «Чароўныя словы». А яшчэ Аркадзь Жураўлёў – лаўрэат абласной літаратурнай прэміі, а таксама прэміі часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі і абласнога конкурсу празаікаў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59