Погрузиться в творчество можно на Старомядельском участке для голосования №3

Некалькі выстаў можна пабачыць на Старамядзельскім участку для галасавання №3 – ён знаходзіцца ў будынку Мядзельскай СШ №2.
На адной з іх дэманструюць вырабы наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Прадстаўлены тут вырабы ў тэхніках пэйп-арт, джутавая філігрань, аплікацыя з гузікаў, расказала кіраўнік гуртка аддзялення Аксана Андрон:
Прадстаўлены таксама выставы вырабаў і фотаздымкаў вучняў школы №2 і дзіцячых малюнкаў. За ўпадабаны малюнак можна і прагаласаваць.






Рекомендуем





