Меню

Віншуем са святам Божага Нараджэння!

Дарагія браты і сёстры!

Свята Божага Нараджэння – гэта веліч таямніцы Уцелаўлення Божага Сына, Езуса, які прыйшоў у гэты свет, стаўшы адным з нас. Ён пазбавіў сябе славы і гонару, выбіраючы простую ўбогую стаенку і яслі на месца свайго нараджэння.

Праз гэты незвычайны «стыль» Бога ўваходу ў гэты свет, Ён прыцягнуў нас да сябе, становячыся для кожнага блізкім і чулым. Езус не заваяваў нашыя сэрцы сілаю, Ён не навязвае нам сваю праўду і справядлівасць, не змушае абіраць евангельскі стыль жыцця. Першы прыход Яго ў гэты свет не ў якасці суддзі, але як Збаўцы, поўнага міласэрнасці і цярплівасці, які прыцягвае нас да сябе з любоўю і пяшчотай.

Жадаю вам, каб прыгажосць гэтага сямейнага свята яднала ўсіх нас у адну хрысціянскую сям’ю, каб сам нованароджаны Езус сабраў усіх вас каля сваіх ясляў і благаславіў вас і вашыя сем’і. Няхай святло Бэтлеемскай ночы асвятляе вашы жыццёвыя шляхі і сагравае вашу штодзённасць.

Радасных і спакойных святаў вам, дарагія браты і сёстры!

З віншаваннем і малітваю супольнасць кармэлітаў босых у Мядзеле, пробашч парафіі айцец Аляксандр СТОКА

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59