Меню

У Мядзеле прайшла творчая сустрэча з Ігарам Пракаповічам

У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка прайшла творчая сустрэча «Іду праз стагоддзі да нашых вытокаў» з паэтам, пісьменнікам, краязнаўцам Ігарам Пракаповічам з Пастаў.

Расказаў ён і пра сувязі з Мядзельшчынай, і пра тое, як пачынаў займацца краязнаўствам:

— Прыемна выступаць перад людзьмі мядзельскімі, таму што з некаторымі ў нас не толькі сяброўскія і творчыя адносіны, а магчыма і адносіны, звязаныя па радаводах даўнейшых: па вёсках Калінаўка, Шыкавічы, Брусы. Усё гэта пераплятаецца, і калі капнуць яшчэ глыбей, можна разысціся далёка-далёка па ўсёй Мядзельшчыне.

І, вядома, вершы свае пачытаў. Адзін з іх – «Мы – беларусы».

Пазнаёміў Ігар Пракаповіч з новымі кнігамі. Адна з іх «Бровар. Вінакурэнне на абсягах паўночна-заходняй Беларусі (Пастаўскі і Мядзельскі раёны)».

У ёй распавядаецца пра гісторыю развіцця вінакурэння ў паўночна-заходняй Беларусі і бровары, якія дзейнічалі на тэрыторыі Пастаўшчыны і Мядзельшчыны на працягу ХІХ-пачатку ХХІ стагоддзяў.

Яшчэ адна новая кніга – «Рубаі беларускія»:

Прыехаў краязнаўца не адзін. Адным з удзельнікам мерапрыемства была Людміла Логінава, якая стварае песні і на словы Ігара Пракаповіча.

Яна і выканала некалькі твораў. Вось урывак з песні пра Баторына:

Даследчык Марына Гулько расказала пра сядзібы Мядзельскага раёна – больш падрабязна пра Альшэва.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59