Для пожилых людей организовали экскурсию по храмам агрогородка Нарочь

У аўторак турыстычны інфармацыйны цэнтр Мядзельскага раёна арганізаваў экскурсію для пажылых людзей у аграгарадок Нарач. Удзельнічалі ў ёй наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.
У месяц рэлігійнага турызму яны наведалі Царкву святога прарока Ільі і касцёл святога Андрэя апостала.


– Ахвотныя наведаць цікавячыя аб’екты Мядзельшчыны могуць прыйсці да нас і атрымаць усю неабходную інфармацыю, – паведаміла дырэктар турыстычнага інфармацыйнага цэнтра раёна Таццяна Русак. – Знаходзімся мы ў памяшканні гасцінічнага комплексу «Мядзел», кабінет №1.
Фота турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Мядзельскага раёна
Рекомендуем



