Меню

Пять офицеров запаса отправятся на службу в Вооруженные Силы Республики Беларусь

Пять офицеров запаса отправятся на службу в Вооруженные Силы Республики Беларусь

Пяць маладых афіцэраў запасу прызваны на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

– Нашаму раёну была пастаўлена задача прызваць пяць афіцэраў запасу ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі падрыхтоўку на ваенных кафедрах і факультэтах, – расказаў ваенны камісар раёна Віталій Якушаў. – Афіцэры прайшлі медыцынскую камісію, прафесійны адбор і гатовыя па сваіх маральных і дзелавых крытэрыях несці службу на афіцэрскіх пасадах у розных вайсковых часцях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Сярод прызваных – чатыры афіцэры медыцынскага профілю і адзін – тэхнічнага.

Заўтра адправяцца ў войска Кірыл Жалезны, Оскар Усціновіч, Кірыл Ткачэнка, Уладзіслаў Шылько і Павел Красоўскі. Пераважна яны скончылі медыцынскія ВНУ.

– Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Завяршыў навучанне ў 2023 годзе і працаваў у Мар’інай Горцы, – расказаў Кірыл Жалезны. – Тут жа і буду служыць.

Адправяцца на службу хлопцы ў 72-і гвардзейскі аб’яднаны вучэбны цэнтр у Барысаве, 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы і 86-ю брыгаду сувязі ў Мінску.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59