Меню

Молодые специалисты создали семью

Молодые специалисты создали семью

Летась пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў таварыства «Занарачанскі» прыбылі Дзяніс Валасач і Вікторыя Шабаліна. Яны паспяхова працуюць на пасадах эканамістаў.

З боку кіраўніцтва гаспадаркі гучаць толькі станоўчыя водгукі пра іх работу і ініцыятыўнасць. А яшчэ адзначаюць высокі ўзровень падрыхтоўкі маладых спецыялістаў і дакладнасць у рабоце.

23 верасня Дзяніс і Вікторыя зарэгістравалі шлюб у аддзяленні ЗАГС Мядзельскага райвыканкама.

Раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК таксама далучылася да віншаванняў з такой важнай падзеяй.

– Заўсёды прыемна, калі ў сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна прыходзяць маладыя спецыялісты. А яшчэ прыемней бачыць, што на новым месцы працы яны не толькі прафесійна рэалізуюцца, але і ствараюць сем’і, – адзначыла старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Сівіцкая. – Жадаю маладой сям’і моцнага кахання, шчасця і дабрабыту на доўгія гады! Зычу ў жыцці і працы заўсёды ісці поруч, падтрымліваць адзін аднаго і разам дасягаць новых вяршыняў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59