Меню

Михаила Гордона поздравили с 95-летием

Сёння Ганароваму грамадзяніну Мядзельскага раёна, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Міхаілу Гершэнавічу Гардону споўнілася 95 год. З чым яго і завіталі павіншаваць намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бразоўскі, кіраўнік спраў райвыканкама Таццяна Пруднікава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч і намеснік начальніка Таццяна Ефімава, прадстаўнікі раённага Цэнтра культуры.

Шчыра павіншавалі са святам, уручылі Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў за асабісты ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, кветкі, падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

І вядома, праспявалі «100 лят» – колькі там ужо да іх засталося.

– Было вельмі прыемна, што завіталі, узнагародзілі. Вядома, радасна, што не забываюць пра мяне, – падзяліўся Міхаіл Гершэнавіч.

І расказаў пра адчуванні ў дзень 95-годдзя.

Нагадаем, што у Мядзельскім раённым Цэнтры культуры 27 верасня пройдзе юбілейны вечар Міхаіла Гершэнавіча Гардона пад назвай «Гадоў яго высокая цана!». Пачатак – у 15 гадзін.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59