Земляки стали победителями республиканской спартакиады работников физической культуры, спорта и туризма

З 22 па 24 жніўня ў Заслаўі прайшла рэспубліканская спартакіяда сярод работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У спаборніцтвах удзельнічалі каманды Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваных яму ўстаноў і арганізацый, а таксама ўпраўленняў і галоўных упраўленняў спорту і турызму Мінгарвыканкама і абласных выканаўчых камітэтаў.
У складзе прадстаўнікоў Мінскай вобласці нашы землякі паказалі выдатныя вынікі. Дырэктар фізкультурна аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак разам з камандай – у пераможцах спаборніцтваў па валейболе. Дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько заняў першае месца ў камандных спаборніцтвах па тэхніцы воднага турызму і на вяслярным трэнажоры «Concept 2».
Па выніках усіх відаў каманда галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта стала пераможцай спартакіяды.


